14.05.2020 / 09:01

Зорку англійскай прэм'ер-лігі абрабавалі і пабілі проста падчас самаізаляцыі

Фота з Вікіпедыі

Англійскі паўабаронца «Тотэнхэм Хотспур» Дэле Алі атрымаў траўму падчас узброенага абрабавання. Пра гэта паведамляе The Guardian.

24-гадовы хаўбек клуба Англійскай прэм'ер-лігі (АПЛ) знаходзіўся ў сябе дома на ізаляцыі. Двое зламыснікаў уварваліся ў памяшканне раніцай 13 мая. Злачынцы пагражалі футбалісту нажом і нанеслі яму некалькі ўдараў. Яны забралі з дому Алі каштоўнасці і гадзіннік. Адзначаецца, што гульцу, ягонаму брату і іх спадарожніцам не спатрэбілася шпіталізацыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру