14.05.2020 / 17:19

Сакрэты эканоміі: дзе купіць добрую кухню да 500 рублёў і не пашкадаваць пра гэта 4

Самаізаляцыя з-за пандэміі прымушае нас усё больш часу праводзіць дома, а дакладней — на кухні. Са звычайнай трапезнай яна «мутавала» ў шматфункцыянальную прастору, якая выконвае ролю і гасцінай, і працоўнай зоны, і «гарачага цэха». Эрганамічная і прыгожая кухня дазваляе адчуваць сябе камфортна і спакойна. Калі ж кухонны гарнітур выклікае адчай ці — яшчэ горш — раздражненне, то самы час яго змяніць.

Нават няпростыя часы, выкліканыя пандэміяй каранавіруснай інфекцыі, не могуць перашкодзіць арганізаваць стылёвую, ўтульную, практычную прастору для гатавання ежы і прыемнага баўлення часу. Каб не быць галаслоўнымі, сабралі Топ-7 недарагіх кухняў пры дапамозе беларускага мэблевага партала MebelMinsk.by — буйной гандлёвай пляцоўкі, на якой размешчаны больш за 150 розных мэблевых кампаній, больш за 15 000 актуальных прапаноў з цэнамі і фота, у тым ліку больш за 2100 кухонных гарнітураў.

Кухня «Разалія», 1,7 м

Цана: 331 рубель
Матэрыял: ЛДСП

«Разалія» выканана ў класічных драўняных колерах: цёмны і светлы ясень шымо. Кантраст цёмнага і светлага — заўсёды выйгрышны варыянт, гарнітур выглядае цікава і ў той жа час натуральна. Выраблена кухня з высакаякаснага ЛДСП EGGER — трывалага, даўгавечнага, экалагічнага, устойлівага да перападаў тэмператур і вільготнасці матэрыялу. Стальніца выканана з постформінгу — сучаснага зносаўстойлівага матэрыялу на аснове ДСП. Ён непатрабавальны ў доглядзе, устойлівы да перападаў тэмператур і не рэагуе на бытавую хімію.

Камплект «ДАР'Я-1», 1,6 м

Цана: 346 рублёў
Матэрыял: ЛДСП, ДВП

Утульная кухня, купля якой з'яўляецца ўтрая ўдалым рашэннем. Па-першае, малагабарытны кухонны гарнітур абсталяваны ўсім неабходным, каб захоўваць прадукты харчавання і кухоннае начынне. Па-другое, імітацыя фрэзероўкі «Крокус» дазваляе кухні выглядаць даражэй. Па-трэцяе, кошт кухні не б'е па кашальку.

Кухня «Камелія», 1,5 м

Цана: 348 рублёў (са зніжкай, без — 404 рублі)
Матэрыял: ЛДСП, МДФ-плёнка

Кухня «Камелія» — выбар тых, хто шукае функцыянальную і прывабную мэблю. Гарнітур выкананы ў стылі праванс — стылі, які ніколі не выйдзе з моды, бо гэта амаль класіка, толькі больш ўтульная і расслабленая. Фасады з МДФ выкананы ў колеры арктык з устаўкамі ў колеры мурэга — колеры паўднёвага ўзбярэжжа Францыі.

Кухня «Лондан», 1,2 м

Цана: 362 рублі (са зніжкай, без — 421 рубель)
Матэрыял: МДФ, ЛДСП

«Лондан» — выгаднае спалучэнне кампактнага памеру і прыемных колераў. Кухня выканана ў кансерватыўным англійскай стылі, які прываблівае сіметрыяй ліній і вытанчанасцю. Фасады выраблены з МДФ-матэрыялу, які адрозніваецца трываласцю, даўгавечнасцю і бяспекай. Нягледзячы на адносна невялікі памер, камплект уключае ў сябе ўсё неабходнае, каб арганізаваць камфортную зону для гатавання ежы.

Кухня «Маша», 2,0 м

Цана: 413 рублёў (са зніжкай, без — 488 рублёў)
Матэрыял: ЛДСП, шкло

Гэта класіка ў сучасным выкананні. Корпус выкананы з ламінаванага ДСП, колер — венге. Устаўкі з таніраванага шкла на светлых фасадах надаюць канструкцыі раскошны выгляд. Лінейная кухня «Маша» — гэта яшчэ і ўдалае рашэнне праблемы вольнай прасторы ў маленькім памяшканні. Гарнітур мае кампактную канструкцыю з прасторнай рабочай паверхняй і шматлікімі шафкамі для прадуктаў і кухоннага начыння.

Кухня «Аліва», 2,1 м

Цана: 454 рублі
Матэрыял: МДФ, ЛДСП

Кухня «Аліва» надае інтэр'еру асаблівы шарм. Строгія лініі, стрыманыя колеры і нічога лішняга. Фасады ў стылі лофт з матавым пакрыццём, якія імітуюць бетон, ствараюць пэўную брутальнасць у інтэр'еры. Матэрыял фасада — плёнкавы МДФ. А гэта значыць, што прыбіраць бруд і тлушч з паверхняў будзе вельмі лёгка.

Кухня «Алеся», 2 м

Цана: 465 рублёў
Матэрыял: ЛДСП, лакабель

«Алеся « — шматфункцыянальны гарнітур. Складаецца з трох верхніх шафак і трох ніжніх тумбаў. Кухня камплектуецца стальніцай «Антарэс» таўшчынёй 28 мм. Гарнітур глядзіцца вытанчана дзякуючы сучаснай таніроўцы «Дуб санома». Гэта ўніверсальны адценне — яно гарманічна ўпісваецца ў любы інтэр'ер. Фасады навясных шафак дэкараваны шклом лакабель бэжавага колеру, металічная фурнітура гарманічна спалучаецца з «дрэвам» — гарнітур «Алеся» дакладна спадабаецца аматарам мінімалізму і лофта.

Кухня — галоўнае памяшканне ў любым доме, не важна, гэта дача, кватэра ці катэдж. Пры выбары мэблі памятайце, што афармляеце кухню менавіта для сябе. Уключайце фантазію і малюйце ў галаве самыя смелыя дызайны. На MebelMinsk.by знойдзецца мэбля, якая адпавядае вашым сімпатыям і бюджэту.

Глядзіце, «Наша Ніва» запусціла акцыю:
Ваш бізнэс пацярпеў праз пандэмію? NN.by дасць вам значную зніжку і бонусы пры замове рэкламы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Прыватнае прадпрыемства «БарокМедыа», УНП 391272241

2
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
14.05.2020 / 17:38
Сначала на 50-80 % накрутят. Смотрят что не кто не покупают. Так решили хоть по закупочной цене продать. Типа "скидки". Или Вы хотите сказать что они себе в убыток работают?! Так почему магазинов, всё больше и больше?!
0
ПАК / Адказаць
14.05.2020 / 21:27
Кругом работающие пенсионеры, не совсем так. Кухню "Маша", которую здесь предлагают со скидкой за 413 р., покупал меньше года назад в другом магазине за 365 р. Одна из самых дешёвых фирм на рынке. Качество, конечно, не фонтан. Но за эти деньги вполне. Так что о скидках речь не идёт))
1
vovik21.12 / Адказаць
15.05.2020 / 12:12
За 500р, хорошую кухню вы в жизне не купите! Это я говорю как бывший мастер по изготовлению кухонь. За 500р,вы покупаете хорошую картинку), в фотошопе.)))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру