«РБК-Украіна»
Ва Украіне ўпершыню выздаравелі ад каранавіруса больш людзей, чым заразіліся. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў на брыфінгу, перадае «РБК-Украіна».
Як ён заявіў, за мінулыя суткі выздаравелі 427 чалавек, а заразіліся 422.
«Сёння ў нас рэкордная колькасць выздаравелых — 427. Упершыню за ўвесь ход каранавіруса ва Украіне колькасць асоб, якія паправіліся, перавысіла колькасць асоб, якія захварэлі», — заявіў Сцяпанаў.
У Беларусі ўчора заразіліся 952 чалавекі, выздаравелі 737; у аўторак было 967 новых выпадкаў заражэння, а выздаравелых 443.
0
0
0
0
0
0