Грамадства1818

Рэанімацыі ў вартым жалю стане, дэфіцыт ШВЛ і элементарных сродкаў: вынікі праверкі віцебскіх медустаноў ДАКУМЕНТ

У распараджэнні «Нашай Нівы» аказалася даведка аб выніках міністэрскай праверкі ўстаноў аховы здароўя Віцебска, якая дае разуменне аб рэальным стане рэчаў у гэтым горадзе на пачатку пандэміі.

Праверка праходзіла з 30 сакавіка па 10 красавіка. У Віцебск, згодна з загадам Мінздароўя ад 27.03.2020 №355 выехалі:

  • Юрый Горбіч — загадчык кафедры інфекцыйных хваробаў БелМАПА
  • Вольга Есманчык — галоўны пазаштатны спецыяліст па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе
  • Ірына Болдырава — галоўны пазаштатны спецыяліст па экспертызе якасці аказання медыцынскай дапамогі
  • Марына Масюк — загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы
  • Іван Жыльцоў — загадчык кафедры персаналізаванай і доказнай медыцыны факультэта падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў ВДМУ
  • Наталля Акуліч — дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб ВДМУ. 

Яны правяралі гэтыя аб'екты: 

  • Галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама;
  • Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка;
  • Філіялы паліклінікі №1, 2, 3, 4, 5, 6, 7;
  • Віцебскі абласны клінічны стаматалагічны цэнтр;
  • Інфекцыйная клінічная бальніца;
  • Чыгуначная бальніца;
  • Гарадская бальніца хуткай медыцыскай дапамогі;
  • 1-я клінічная бальніца;
  • Гарадскі скурна-венералагічны дыспансер;
  • Віцебская гарадская цэнтральная клінічная бальніца (на базе супрацьсухотнага дыспансера). 

Да якіх высноваў прыйшлі рэвізоры? У тэсце дакумента канстатуюцца абуральныя факты пра крайнюю незабяспечанасць віцебскіх бальніц і паліклінік. 

Адразу ж адзначаецца, што «ва Упраўленні аховы здароўя адсутнічае відэасувязь з арганізацыямі аховы здароўя Віцебска, не праводзяцца нарады з Віцебскай фармацыяй, медтэхнікай для рашэння арганізацыйных бягучых пытанняў. 

У сувязі з гэтым у ГУАЗ адсутнічае праўдзівая інфармацыя аб наяўнасці на складах сродкаў індывідуальнай аховы і фактычнай патрэбы ў іх у арганізацый [..]». 

«Часткова выпраўлена», — рэзюмуе па выніку сканчэння праверкі праз некалькі сутак старшыня касіміі Іван Жыльцоў (чырвоным тэкстам у далейшых скрыншотах будуць ягоныя тлумачэнні аб выніках выпраўлення заўваг). 

Кепская сітуацыя з кіслароднай разводкай — ёй на той момант маглі забяспечыць толькі траціну хворых. 

Далей ідзе сумная канстатацыя:

«Аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі ў вышэйзгаданых стацыянарах, за выключэннем ГКБСМП, знаходзяцца ў вартым жалю тэхнічным стане (пабітая плітка, пацёртая фарба на сценах, дзіркі ў сценах, прыкметы працяглай адсутнасці рамонту, арганізацыя аддзяленняў рэанімацыі ў непрыстасаваных і сумешчаных з іншымі аддзяленнямі памяшканнях)», —

«Ва ўсіх стацыянарах, акрамя ГКБХМД, адзначаецца вялікі дэфіцыт медыцынскага абсталявання (недастатковая колькасць апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх (далей — ШВЛ) (многія з якіх маральна і тэхнічна састарэлі, і не адпавядаюць сучасным патрабаванням, што прад'яўляюцца для пацыентаў з вострым рэспіраторным дыстрэс-сіндромам)», — гаворыцца ў матэрыялах праверкі.

Праверка прыводзіць выпадкі безадказнасці: «Пры наведванні 07.04.2020 паліклінікі №2 адсутнічаў медыцынскі работнік у холе першага паверха для правядзення термаметрыі і размеркавання плыні пацыентаў. Са словаў адміністрацыі — адышла. У насценным дазатары адсутнічаў антысептык».

А таксама адзначае праблемы ва ўзаемадзеянні з міліцыяй: 

Разам з гэтым, у дакуменце адзначаецца арганізаваная работа па кансультаванні састарэлых пацыентаў, пацыентаў з хранічнымі хваробамі, дастаўка ім валанцёрамі і медыкамі лекаў дадому. 

Але ўсё ж камісія мела мэтай не пахваліць, а знайсці хібы. 

«У кожнай паліклініцы маюцца інфікаваныя медработнікі, уключаючы галоўнага доктара паліклінікі №4 і двух загадчыкаў аддзяленняў ВГЦП», — гэта прыводзіцца як вынік «недастатковага разумення, апроч інфекцыяніста, правілаў правільнага карыстання сродкамі індывідуальнай аховы».

У канцы даведкі ідзе доўгі спіс высноваў і прапаноў. 

Чытайце таксама: Новыя лічбы з Віцебска праліваюць святло на «Вялікую беларускую каранавірусную статыстычную анамалію»

Трывожная сітуацыя ў Віцебску пачала складвацца прыкладна з сярэдзіны сакавіка. Да канца месяца, ва ўмовах адсутнасці каранцінных абмежаванняў і яснай інфармацыі ў дзяржаўных СМІ, яна набыла характар эпідэміі. Лік выяўленых пнеўманій у горадзе, а пасля і вобласці пайшоў спачатку на сотні, а пасля на тысячы. Усяго, паводле інфармацыі абласных уладаў, за красавік у Віцебскай вобласці было выяўлена каля 5000 вірусных пнеўманій.

За перыяд эпідэміі ў горадзе заразілася каля 1500 медыкаў. Большасць з іх працягвае хварэць, толькі 308 пакуль вярнуліся да працы.

Колькасць памерлых ад пнеўманій у Віцебску і вобласці застаецца невядомай, гэтай статыстыкі ўлады не публікавалі.

У адрозненне ад многіх іншых краін, Беларусь не залічвае хворых на вірусныя пнеўманіі ў статыстыку заражаных каранавірусам аўтаматычна. Між тым так робіць, напрыклад, Кітай, пачынаючы ад 12 лютага. У Беларусі і каранавірусныя, і некаранавірусныя пнеўманіі лечаць разам — і гэта лагічна ў дадзенай сітуацыі. Але пры гэтым пнеўманіі не залічваюць у статыстыку каранавіруса і смяротнасці ад яго.

* * *

Вы можаце ананімна даслаць важную інфармацыю або ў тэлеграм-бот «Нашай Нівы», або ў бот тэлеграм-канала HARBACEVIČ

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

«Месяц без працы — даражэй». Ці можна заплаціць $5 тысяч і атрымаць офер?1

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну9

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?5

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы

Гомельскі бізнэсовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе5

18-гадовай мінчанцы падалося, што на яе напалі, вывезлі ў лес і адабралі грошы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць