Грузавік з пяском перакуліўся на кальцавой дарозе, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале

Кіроўца МАЗа ехаў па МКАД з боку вуліцы Убарэвіча ў кірунку Ігуменскага тракта ў крайняй правай паласе. У нейкі момант грузавік пайшоў у некіраваны занос і перакуліўся, разламаўшы некалькі метраў раздзяляльнай агароджы.

У аварыі ніхто не пацярпеў. Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0