На некаторых вуліцах Мінска з красавіка ўводзіцца абмежаванне на рух транспарту, што выклікана пачаткам працаў па капітальным рамонце праезжай часткі.

Да 30 красавіка рух транспарту будзе абмежаваны на вуліцы Чыжэўскіх, Слабадской,
да 1 мая — на Свярдлова,
да 31 мая — на Жукоўскага,
да 23 чэрвеня — на Бакінскай,
да 29 чэрвеня — у завулку Казлова,
да 30 чэрвеня — на вуліцах Бялінскага, Берасцянскай, на вуліцы Сурганава (на ўчастку ад вуліцы Якуба Коласа да вуліцы Леаніда Бяды),
да 20 ліпеня — на вуліцы Убарэвіча,
да 25 ліпеня — на Акадэмічнай,
да 31 ліпеня — на вуліцы Кузьмы Чорнага,
да 20 кастрычніка — на Мічурына,
да 31 кастрычніка — на вуліцы Ангарскай (на ўчастку ад Партызанскага праспекта да вуліцы Арцёма).

Кіроўцаў і пешаходаў ДАІ просіць быць вельмі ўважлівымі на гэтых участках і выконваць Правілы дарожнага руху з улікам увядзення часовых абмежаванняў.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?