Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заклікала еўрапейскія краіны рыхтавацца да другой хвалі каранавіруса. Пра гэта сказаў дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге, піша The Daily Telegraph.

Клюге перасцярог краіны, якія пачынаюць аслабляць абмежавальныя меры, што цяпер «час для падрыхтоўкі, а не для святкавання».

У СААЗ лічаць верагодным, што Еўропа можа сутыкнуцца з другой хваляй каранавіруса восенню гэтага года.

Адзначаецца, што паўторная ўспышка захворвання можа супасці з сезонным усплёскам захворвання на грып і адзёр. Многія спецыялісты лічаць, што другая хваля пандэміі каранавіруса можа быць больш небяспечнай, чым першая.

СААЗ заклікае надаць асаблівую ўвагу ўмацаванню сістэм аховы здароўя і нарошчванню патэнцыялу медыцынскіх устаноў, першаснай медыка-санітарнай дапамогі і аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0