Сёньняшняя сустрэча прэм'ераў Расеі і Беларусі Фрадкова і Сідорскага не прынесла сюрпрызаў і ня ўнесла яснасьці ў газавае пытаньне.

«Мы пацьвердзілі сваю пазыцыю па цане (200 USD за 1000 куб. мэтаў + эўрапейская формула цаны)». Гэтая схема ўнівэрсальнага падыходу да партнэраў. Мы даручылі працягнуць работу, каб знайсьці ўзаемапрымальнае рашэньне», - сказаў прэм'ер Расеі Фрадкоў.

«Цана названая «Газпромам». Беларускі бок выказаў свае заўвагі і перадаў іх «Газпрому». Найбліжэйшым часам мы гэтае пытаньне разгледзім», - сказаў у сваю чаргу прэм'ер Беларусі Сідорскі.

Прысутнасьць на сустрэчы старшыні праўленьня ААТ «Газпром» Аляксея Мілера, які «даклаў пра сытуацыю па гэтым пытаньні», узмацніала пазыцыю расейскага прэм'ера.

Як паведамляе Інтэрфакс, двума бакамі створаная працоўная група, якая плянуе выпрацаваць узаемапрымальнае рашэньне.

«Трэба замкнуць эканоміку ад сьвідравіны да канцавога прадукту», адзначыў Сідорскі ды падкрэсьліў, што бакі павінныя зыходзіць з пазыцыі мэтазгоднасьці і эканамічнай выгады.

Размова ў Маскве сёньня ня склалася. «Міша, ну дорага ж па 200. – А ты, Сяргей, па рынку прайдзіся, мо, таньней знойдзеш».

АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0