Здароўе

Выяўлены небяспечны сіндром, які ўзнікае ў дзяцей падчас каранавіруса

Некаторыя дзеці ў Брытаніі і ЗША перанеслі рэдкае, але небяспечнае запаленчае захворванне, звязанае з каранавірусам, піша bbc.com.

Дыягнаставалі гэта захворванне, якое можа выклікаць сімптомы, падобныя да сіндрому таксічнага шоку, і ў іншых краінах Еўропы.

У Брытаніі пацярпелі да сотні дзяцей. Некаторыя мелі патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі, іншыя ж ачунялі хутка.

У Лондане захварэла восем дзяцей. Адно дзіця памерла.

Паводле дактароў, ва ўсіх васьмі дзяцей былі падобныя сімптомы: высокая тэмпература, сып, чырвоныя вочы, ацёкі і боль у целе.

Большасць дзяцей не мелі вялікіх праблем з лёгкімі або дыханнем, хоць семярых падключылі да ШВЛ, каб палепшыць працу сэрца і кровазварот.

Дактары апісваюць стан дзяцей як «новую з'яву», падобную да сіндрому Кавасакі — рэдкага стану, на які пакутуюць у асноўным дзеці да пяці гадоў. Сімптомы ўключаюць сып, набраклыя залозы на шыі і сухія патрэсканыя вусны.

Але гэты новы сіндром можа быць і ў дзяцей старэйшага веку — да 16 гадоў. Зрэшты, сур'ёзныя ўскладненні назіраюцца ў меншасці.

Доктар Ліз Вітэйкер з Імперскага каледжа Лондана, кажа, што той факт, што сіндром паўстаў пасярод пандэміі, сведчыць аб тым, што яны звязаныя.

«Адбыўся пік COVID-19, а затым праз тры-чатыры тыдні мы назіраем пік у гэтай новай з'яве. Гэта прымушае нас думаць, што гэта — постінфекцыйная з'ява», — сказала яна.

Гэта значыць, хутчэй за ўсё, сіндром звязаны з назапашваннем антыцелаў пасля заражэння каранавірусам.

Прафесар Расэл Вінер, прэзідэнт Каралеўскага каледжа педыятрыі і здароўя дзяцей, кажа, што большасць дзяцей добра адрэагавалі на лячэнне і іх пачынаюць выпісваць.

Сіндром з'яўляецца «вельмі рэдкім», адзначыў ён.

Паводле яго слоў, калі навукоўцы даведаюцца больш аб гэтай запаленчай хваробе, то, магчыма, зразумеюць, чаму некаторыя дзеці моцна хварэюць на COVID-19, у той час як большасць не заражаецца наогул ці не мае сімптомаў.

Падобныя выпадкі зафіксавалі таксама ў ЗША, Іспаніі, Італіі, Францыі і Нідэрландах.

У той жа час спецыялісты па пытаннях дзіцячага здароўя ў Брытаніі мяркуюць, што такі стан можа ўзнікаць не толькі ў дзяцей.

Цяпер яны супрацоўнічаюць з амерыканскімі і еўрапейскімі даследчыкамі, каб даведацца больш пра сіндром. Ён атрымаў назву «педыятрычны запаленчы мультысістэмны сіндром» або PIMS-TS.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях6

Маладая дзяўчына ў Кітаі ніяк не можа спыніць аргазмы7

«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа34

Віталь Клічко: Кожны ў нашай дзяржаве, у нашай краіне стаміўся ад гэтай вайны6

У Варшаве прайшоў жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай7

Расію падазраюць у дыверсіі — забруджванні азербайджанскай нафты для Еўропы4

У Балгарыі патануў знакаміты расійскі тэатральны рэжысёр Юрый Бутусаў6

«Сітуацыя зараз на палітычнай арэне напружаная». Раёнка апублікавала каментары прыбіральшчыцы наконт інтэрв’ю Лукашэнкі журналу Time13

Фіцa параўнаў Украіну з травой падчас сэксу сланоў — МЗС Украіны адрэагавала10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць