На пасяджэнні ЦВК вырашалася, ці рэгістраваць ініцыятыўныя групы «кандыдатаў пратэсту» Міколы Статкевіча.

Лідзія Ярмошына і яе калегі заявілі, што абзванілі частку людзей з ініцыятыўных груп. І яны, маўляў, не ведалі імёны «кандыдатаў пратэсту». Таму і рэгістраваць групы не варта.

Пасля гэтага слова ўзялі кандыдаты.

«Я выйду ў стрым — і праз некалькі гадзін пад ЦВК будзе стаяць 200 чалавек», — папярэдзіла Ярмошыну адна з кандыдатак, Вераніка Мішчанка.

«Мы прывядзём сюды сотню чалавек», — заявіў яшчэ адзін кандыдат, Ігар Кляшчук.

«Не пагражайце. Вы шантажуеце ЦВК», — адказала Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0