Выбарчы фонд — $100 тысяч. Цапкала падаў у ЦВК спіс 555 прыхільнікаў

Фота Надзеі Бужан
Экс-дырэктар ПВТ Валерый Цапкала здаў дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты.
У яго ініцыятыўнай групе 555 чалавек, кіраўнік — Андрэй Ланкін з «Варгеймінга».
«Я не ведаю, хто такі «спарынг-партнёр», — патлумачыў ён. — Я іду на выбары самастойна. Гэтае рашэнне ў мяне даўно выспела, яно абдуманае».
Па словах Цапкалы, выбарчы фонд будзе максімальна магчымым — 9000 базавых велічыняў. Гэта каля $100 тысяч.
Каментары