Раёны Славеніі з найбольшай колькасцю выпадкаў каранавіруса. Фота Wikimedia Commons

Раёны Славеніі з найбольшай колькасцю выпадкаў каранавіруса. Фота Wikimedia Commons

Двухмільённая славянская краіна Еўрасаюза першай з еўрапейскіх краін абвесціла пра сканчэнне эпідэміі. Гэтую заяву ўлады краіны зрабілі пасля таго, як на працягу двух тыдняў колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса не перавышала сямі за дзень, паведамляе славенскае выданне Delo.

Перамога стала магчымая дзякуючы двухмесячнаму строгаму каранціну. У Славеніі закрылі школы і ўніверсітэты, сферу паслуг. Былі адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы і спартовыя падзеі. Такая тактыка дала свой плён.

Зараз каранцінныя абмежаванні будуць адмененыя. Адкрыюцца і межы краіны — госці з-за мяжы больш не павінны вытрымліваць самаізаляцыю. У той жа час на межах краіны захаваюць медыцынскі кантроль, каб выяўляць хворых.

У сакавіку Славенія была ў складаным становішчы: суседняя Італія стала эпіцэнтрам пандэміі, між тым славенская меншасць у італьянскай правінцыі Фрыулі цесна звязаная з суайчыннікамі з Славенскай Рэспублікі. Тым не менш, краіне ўдалося прайсці эпідэмію з невялікімі стратамі. У краіне было зафіксавана 1465 выпадкаў COVID-19, 103 чалавекі загінулі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?