Танелю Кійку ўсяго 31 год, фота Madis Veltman, Delfi

Танелю Кійку ўсяго 31 год, фота Madis Veltman, Delfi

Міністр сацыяльных спраў Эстоніі Танел Кійк заявіў, што краіне ўдалося атрымаць перамогу над распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведамляе ERR.

Паводле яго слоў, цяпер Эстонія сутыкаецца толькі з другаснымі хвалямі, невялікімі лакальнымі ачагамі інфекцыі.

«Калі глядзець на індыкатары Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, то эпідэмічнага распаўсюджвання на тэрыторыі Эстоніі цяпер няма», — падкрэсліў міністр.

На думку Кійка, гэтага ўдалося дамагчыся дзякуючы эфектыўнаму і своечасоваму каранціну. Міністр перакананы, што без яго каранавірусам заразілася б не менш за 20 тысяч чалавек і не менш тысячы памерлі б.

Раней улады краін Балтыі дамовіліся аб адкрыцці ўнутраных межаў з 15 мая. Тыя, хто прыехаў з іншых дзяржаў пасля адкрыцця ўнутраных межаў, будуць абавязаныя цягам 14 дзён выконваць каранцін. Такое ж патрабаванне прад'явяць да грамадзян балтыйскіх рэспублік, якія вярнуліся з іншых краін.

Паводле апошніх звестак, у Эстоніі зафіксавана 1758 выпадкаў заражэння каранавірусам, пры гэтым за апошнія суткі выяўлены толькі адзін новы інфікаваны. За ўвесь час эпідэміі памерлі 62 пацыенты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0