Пра гэта паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
Трагедыя адбылася сёння ў вытворчым памяшканні на вул. Казінца.
Быў смяротна траўмаваны 34-гадовы інжынер. Мужчына займаўся вытворчасцю металічных дэталяў на такарным станку. У нейкі момант дэталь выскачыла з станка і, прабіўшы ахоўнае шкло, ударыла мужчыну. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы здарэння.