Фота Надзеі Бужан
Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы прынёс у ЦВК кіраўнік партыі «Грамада» Сяргей Чэрачань. Яго група налічвае 1080 чалавек. Кіраўнік — Мікалай Лысёнкаў са Стоўбцаў. Прэс-сакратар Чэрачня Чумакоў пацвердзіў, што збіраюцца плаціць па 1 рублі за подпіс, сабраны ў падтрымку кандыдата. «Чаму б не падтрымаць людзей у рэгіёнах?» — сказаў ён.