Здарэнні55

«Новы мужык пайшоў на разборкі». Што вядома пра жорсткае забойства ў Петрыкаўскім раёне

12 мая ў міліцыю прыйшла жыхарка вёскі Брынёў (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць). Жанчына паведаміла, што знік яе брат, які жыў у суседніх Ляскавічах. Пачаліся пошукі. Забітага мужчыну знайшлі ў канаве.

Хутка затрымалі і дваіх падазраваных, ім 30 і 40 гадоў.

Забітага звалі Алег Браім, яму было 53 гады. Мужчына нярэдка выпіваў, быў другі раз жанаты. Жонка, як кажуць, таксама была аматаркай алкагольных напояў.

«Але мінулым летам яны разышліся. Пачаліся сваркі. У Алега быў надзел, які ён сам набываў. А дом будаваў, калі ўжо ажаніўся. І праз гэты дом з той жонкай яны ўсё сварыліся, — распавялі «Нашай Ніве» сваякі загінулага. — Паўтара года таму жонка застрахавала жыццё і здароўе Алега на вялікую суму, бо ведала, што ён п’е і з ім усё што заўгодна можа здарыцца».

Жонка з’ехала ад Алега. Але сваякі ўпэўненыя, што цяпер жанчына нібыта адмыслова даводзіла мужа (яны так і не развяліся), нібыта каб пасля смерці атрымаць дом і страхоўку.

«Недзе тыдзень-два таму ў той жонкі з’явіўся новы сужыцель. Алег пра гэта даведаўся. Можа, праз гэта, можа, праз іншае пайшоў ён да яе на працу 7 мая. Яны моцна пасварыліся, — кажуць людзі. — Увечары жанчына праскардзілася на мужа новаму сужыцелю. Той узяў сябра і пайшоў на разборкі».

«Разборкі» скончыліся забойствам Алега Браіма.

«Яны спачатку яго білі каля дома, пасля ён спрабаваў уцячы ад іх. Злавілі на скрыжаванні, працягнулі біць: там крыві на асфальце, нібыта кабана зарэзалі, — распавяла «Нашай Ніве» сястра загінулага. — Затым Алега ці то кінулі ў канаву, ці то адмыслова ўтапілі ў ёй».

Сваякі забітага ўпэўненыя: у тую ж ноч забойцы паведамілі пра смерць Алега яго былой жонцы.

«І яе праз пару дзён бачылі каля той канавы — хадзіла глядзець, ці не ўсплыве цела», — кажуць сваякі Алега.

Праўда, па іншай версіі, жанчына хадзіла па вёсцы, шукала, дзе можа быць яе муж, які раптам знік.

Цела Алега Браіма знайшлі праз чатыры дні, пасля таго як у міліцыю прыйшла яго сястра. Яго пахавалі 15 мая.

Жонку Алега спачатку затрымалі, пасля адпусцілі. Пакуль што яна на волі.

Падазраваныя ў забойстве цяпер пад вартай. Ім пагражае вышэйшая мера пакарання — расстрэл.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня4

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем36

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна5

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня4

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць