Беларусь вядзе перамовы з Сбербанкам Расіі аб прадастаўленні крэдыту ў памеры 2 млрд даляраў ЗША.

Пра гэта паведаміў журналістам 3 красавіка начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду, член рады дырэктараў Нацыянальнага банка Сяргей Дубкоў.

«Мы знаходзімся ў пачатковай стадыі перамоваў,

цяпер ідзе фармалізацыя магчымых інструментаў такога фінансавання», — зазначыў С.Дубкоў. Паводле яго слоў, тэхнічным перамовы вядзе Нацбанк Беларусі, а крэдыт плануецца ўзяць для фінансавання эканомікі, у тым ліку для падтрымкі беларускага экспарту.

С.Дубкоў таксама паведаміў, што з прапановамі аб крэдытнай падтрымцы Беларусь звярнулася і да іншых расійскіх банкаў,
з якімі ў беларускага ўрада заключаны мемарандумы аб супрацоўніцтве: «Росбанку», ВЭБ, а таксама ВТБ, з якім падпісанне такога дакумента запланавана на найбліжэйшы час.

31 сакавіка прадстаўнік Мінфіна Расіі паведаміў, што Масква адмовіла Мінску ў крэдыце на 100 млрд. расійскіх рублёў у сувязі з вялікім аб’ёмам ужо існых даўгавых абавязацельстваў Беларусі перад Расійскай Федэрацыяй. Паводле словаў неназванага чыноўніка, Беларусь запытала крэдыт у расійскіх банкаў у суме 2 млрд даляраў пад дзяржаўныя гарантыі.

«Перамовы ідуць, рашэнне пакуль не прынята», — сказаў прадстаўнік Мінфіна.

За апошнія паўтара году Расія выдзеліла Беларусі крэдытаў на 3,5 млрд. даляраў.
3 млрд. даляраў у Мінск ужо надышло.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?