У міліцыю з заявай звярнуўся 29-гадовы магілёвец. Мужчына сцвярджаў, што ў яго скралі 800 даляраў, піша mogilev.online.

Следства высветліла, што грошы з кватэры зніклі пасля візіту новай знаёмай пацярпелага — 31-гадовай магілёўкі ў дэкрэтным адпачынку. Маладыя людзі пазнаёміліся некалькі дзён таму і вырашылі працягнуць зносіны дома ў мужчыны, дзе і правялі ноч.

На раніцу гасцінны гаспадар убачыў, што з 3900 даляраў, якія ляжалі ў тумбачцы каля ложка, засталося толькі 3100. Патэлефанаваўшы сваёй начной госці, ён абвінаваціў яе ў крадзяжы, але жанчына адмаўляла сваё дачыненне.

На допыце ў следчага падазраваная ўсё ж расказала праўду: грошы ўзяла яна, таму што ў дэкрэце ёй не хапала грошай. Скрадзеныя грошы ў яе канфіскавалі і завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0