Усяго патроху22

Японскі спартсмен-алімпіец уладкаваўся кур'ерам у службу дастаўкі ежы, каб не губляць форму

Медаліст Алімпійскіх гульняў па фехтаванні Ро Міякі. Фота Ісей Като, Reuters

Японскі фехтавальшчык Ро Міякі ўладкаваўся кур'ерам у службу дастаўкі ежы Uber Eats пасля пераносу Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2020 годзе праз пандэмію каранавіруса. Па словах Міякі, такая праца дазваляе яму зарабляць грошы, падтрымліваючы сябе ў добрай фізічнай форме з-за перамяшчэння на ровары. Пра яго піша Reuters.

Ро Міякі — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Лондане ў 2012 годзе. Ён павінен быў удзельнічаць у гульнях Токіа-2020, але іх перанеслі на 2021 год. Праз перанос Алімпіяды Міякі на час адмовіўся ад некалькіх спонсарскіх кантрактаў: «Я падумаў, што было б нахабствам атрымліваць грошы ў такой сітуацыі».

У спартсмена былі назапашаныя зберажэнні, але пасля месяца ізаляцыі без працы і заняткаў спортам ён вырашыў уладкавацца кур'ерам у Uber Eats.

Па словах Міякі, службу дастаўкі ён абраў з-за магчымасці працаваць па зручным графіку, пры гэтым падтрымліваючы фізічную форму з-за паездак на ровары.

Працуючы кур'ерам, Міякі зарабляе каля 19 даляраў у дзень. Спартовец кажа, што рызыкі захварэць на каранавірус у Uber Eats практычна няма: «Я пакідаю ежу перад дзвярыма людзей, таму не кантактую з імі».

Міякі збіраецца працягваць працаваць, каб фінансава і фізічна падрыхтавацца да моманту, калі пандэмія адступіць.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА23

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ66

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»211

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА23

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць