16.05.2020 / 19:51

«Акадэмкніга» прапануе: выданні пра Адама Міцкевіча 3

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

Леанід Несцярчук. Адам Міцкевіч: Геній, Паэт, Ліцвін

Навукова-папулярнае выданне прысвечана жыццю і дзейнасці геніяльнага паэта, патрыёта, ураджэнца беларускай зямлі Адама Міцкевіча.

Кніга рэкамендуецца выкладчыкам, студэнтам і навучэнцам, мастацтвазнаўцам, гісторыкам і архітэктарам, спецыялістам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, айчынным і замежным турыстам і гасцям Беларусі.

Адам Міцкевіч на паштоўках канца XIX — пачатку XX стагоддзя

Гэты альбом — унікальная культурная з'ява. Тут упершыню на рэпрадукцыях чатырохсот старых паштовак адлюстраваныя жыццё і творчасць Адама Міцкевіча. У аснове кнігі — найбагацейшы збор паштовак вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава.

Для шырокага кола чытачоў.

Аўтары тэксту — Адам Мальдзіс (пралог і ўступы да раздзелаў) і Уладзімір Ліхадзедаў.

Набыць гэта ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
Кажыма праўду / Адказаць
17.05.2020 / 13:18
Напісана па-нашаму – «ліЦвін», значыцца, кніжка годная. Трэба браць дзве: у хатні кнігазбор і на падарунак сябрам.
2
Паляк з Польшчы / Адказаць
18.05.2020 / 12:03
Lićwin? A nas uczą, że to polski poeta i patriota.
0
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
24.05.2020 / 19:53
Кажыма праўду,

узяць то трэба, але дзе ўзяць 55 рублёў?
Па-другое, вельмі шаноўны Несьцярчук у кнізе раптам цытуе Міцкевіча па-расійску (фрагмэнт "Да прыяцеляў маскалёў") - і гэта з твору, які перакладаўся на беларускую мову 5 разоў! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру