З панядзелка, 18 мая, у Эстоніі спыняецца надзвычайнае становішча, уведзенае з-за пандэміі каранавіруса, перадае ERR.

Рашэнне было прынята на пасяджэнні ўрада. Абмежаванні будуць паступова змякчацца.

У эстонскім урадзе адзначылі, што захворванне каранавірусам у краіне пайшло на спад.

Надзвычайнае становішча ў Эстоніі ўвялі яшчэ ў сакавіку. Яно павінна было дзейнічаць да 1 мая, аднак рэжым працягнулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0