Па стане на раніцу 18 мая ў свеце зарэгістравана 4 804 294 выпадкі каранавіруса, памерлі 316 703 чалавекі.
Найбольшая колькасць інфіцыраваных у ЗША, там зафіксаваны 1 527 664 выпадкі каранавіруса, а памерлі 90 978 чалавек, з іх 865 — за ўчора. У Расіі зафіксавана 281,7 тысячы выпадкаў каранавіруса, 94 памерлі ўчора. У Іспаніі каранавірус выяўлены ў 277,7 тысячы чалавек, 87 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля ЗША ў Бразіліі (485), Францыі (483) і Мексіцы (278).
17 мая ў свеце зафіксавана 82 257 новых выпадкаў.
За 17 мая зафіксавана 3 618 смерцяў ад каранавіруса.