Кіроўца хуткай медыцынскай дапамогі рухаўся па праспекце Дзяржынскага з боку праспекта Любімава ў напрамку цэнтра горада з уключанымі пробліскавымі маячкамі. Пераязджаючы скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора, ён сутыкнуўся з аўтамабілем «Міцубісі», кіроўца якога рухаўся па вуліцы Сямашкі.

У выніку сутыкнення абедзве машыны перакуліліся. Па інфармацыі тэлеграм-канала ДАІ Мінска загінулых няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0