18.05.2020 / 08:29

Навукоўцы на хамяках даказалі эфектыўнасць масак у барацьбе з каранавірусам 13

Навукоўцы з Універсітэта Ганконга з дапамогай эксперыменту з хамякамі даказалі высокую эфектыўнасць медыцынскіх масак у барацьбе з COVID-19, высветліўшы, што яны дапамагаюць у значнай меры знізіць бескантактавую перадачу віруса, паведамляе газета South China Morning Post са спасылкай на даследаванне.

У эксперыменце мікрабіёлагаў удзельнічалі 52 хамякі. У невялікім замкнёным памяшканні з аднаго боку ў кожную з клетак яны змясцілі аднаго хворага каранавірусам хамяка, а з другога — па тры здаровых. Паміж клеткамі навукоўцы ўсталявалі вентылятары, якія павінны былі нагнятаць паветра і «распаўсюджваць» вірус ад хворага грызуна здаровым. Таксама даследчыкі паміж клеткамі змясцілі спецыяльную масачную перагародку.

Даследчыкі правялі эксперыменты па трох розных сцэнарах: «масачны бар'ер» ставіўся каля клетак з заражанымі хамякамі, каля клетак са здаровымі хамякамі і зусім не ставіўся. Праз тыдзень пасля эксперыменту 10 з 15 здаровых хамякоў, якія знаходзіліся ў клетках без бар'ераў з масак, заразіліся каранавірусам. Аднак у тых выпадках, калі каля клетак з заражанымі грызунамі былі ўсталяваныя маскі, захварэлі толькі два хамякі з 12 у процілеглай клетцы.

Пасля таго, як падчас эксперыменту перагародку змясцілі толькі каля клеткі са здаровымі хамякамі, захварэлі чатыры грызуны з 12.

У выніку даследавання таксама высветлілася, што ў хамякоў, заражаных каранавірусам наўмысна пры дапамозе прамой ін'екцыі, назіраліся больш сур'ёзныя сімптомы, чым у тых, якія заразіліся ад іншых грызуноў.

«Наш эксперымент з хамякамі ясна паказвае: калі заражаныя хамякі ці людзі — асабліва бессімптомныя і тыя, у каго выяўлены сімптомы, — надзяваюць маскі, то яны фактычна засцерагаюць (ад заражэння — рэд.) іншых людзей», — прыводзіць выданне словы мікрабіёлага і спецыяліста па інфекцыйных захворваннях Юэна Кхуок-юна.

«Асабліва калі вы ў памяшканні або ў закрытай прасторы, дзе паветра свабодна не цыркулюе, у людных месцах або ў грамадскім транспарце, абавязкова насіце маску», — сказаў спецыяліст.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

29
Гвозд / Адказаць
18.05.2020 / 09:00
Дзе зялёныя ? Чаму парушаны правы хамякоў ?
22
LitvinM / Адказаць
18.05.2020 / 09:07
Быў час калі казалі навукоўцы - кава нясе вялікую шкоду - сэрца, ціск. Таксама быў час калі казалі - яйкі шкодны - халестерын. А яшчэ быў час калі табак лічылі сродкам для лепшага адчуваньня, ды й пэўную наркату лічылі прыемнай для арганізма. Усе змяняецца ў жыцьці людзей
32
Нейкі чалавек / Адказаць
18.05.2020 / 09:47
Вось яна, сутнасьць сучаснай навукі, заснаванай на імкненьні вучоных не да вялікіх мэтаў, а да выкананьня фармальных паказчыкаў: колькасьці публікацый, павышэньня рэйтынгаў і да т.п. Маскі для хамякоў. Але што хамякі? Хамякі - не дзіва. Каб было дзіва і дзіўнае фінансаваньне, патрэбныя нанатэхналогіі. Прапаную добрую тэму: зрабіць маленькія вайсковыя процівагазы для блох, надзець на іх і апырскваць каронавірусамі. На гэтым можна напісаць некалькі прац не толькі па медыцыне ці біялогіі, але і па хіміі, і па фізыцы, і па экалогіі, і па тэорыі рускага нацыянальнага мастацтва. Ляўша блыху толькі падкаваў, а тут - цэлыя процівагазы.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру