Футбольны сезон у Іспаніі адновіцца з 12 чэрвеня, заявіў прэзідэнт вышэйшага дывізіёна чэмпіянату краіны (Ла Лігі) Хаўер Тэбас, піша РБК.
«Канчаткова тэрміны зацвердзіць павінны прадстаўнікі аховы здароўя. Мы хочам пачаць як мага хутчэй і працуем над тым, каб футбол вярнуўся 12 чэрвеня», — сказаў Тэбас.
Усе матчы будуць праходзіць без гледачоў. Пры гэтым ужо з 18 мая клубы змогуць аднавіць групавыя трэніроўкі, да гэтага занятку праходзілі выключна ў індывідуальным рэжыме.
16 мая аднавілася нямецкая бундэсліга. 19 мая будзе рэстарт чэмпіянату Эстоніі. Да канца мая павінны аднавіцца чэмпіянаты Украіны, Польшчы, Сербіі, Харватыі. 4 чэрвеня — Партугалія. Расія — 21 чэрвеня. Пакуль не вырашана канчаткова дата аднаўлення англійскай прэм'ер-лігі і італьянскай серыі А.
-
Трэнер, які прывёў клуб да срэбра ў чэмпіянаце Беларусі, будзе трэніраваць каманду з пятага дывізіёна першынства Польшчы
-
Форвард мінскага «Дынама» Дылан Дзюбэ і яшчэ чатыры хакеісты прызнаныя невінаватымі па справе аб сэксуальным гвалце
-
Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый
Каментары