Здарэнне адбылося 16 мая. У 11:39 выратавальнікам паступіла паведамленне ад мужчыны, што яго сын згубіўся ў лесе каля в. Слабада, піша 112.by.

Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што сям'я хадзіла ўздоўж лесу. Дзесяцігадовы хлопчык забег у лес следам за сабакам і знік з віду. Пошукі ажыццяўляліся работнікамі МНС і РАУС.

У 12:10 зніклы хлопчык знойдзены, у медыцынскай дапамозе не мае патрэбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0