Урад Беларусі не плануе зніжаць гадавы прагноз росту ВУП. Аб гэтым заявіў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ў час наведвання ААТ «Керамін».

Па выніках першага квартала ВУП Беларусі складзе не менш як 102 працэнты да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. «Гэта вельмі высокі паказчык для эканомікі з высокім прамысловым, а не сыравінным патэнцыялам ва ўмовах сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу», — сказаў прэм’ер‑міністр.

Сяргей Сідорскі адзначыў, што гэта толькі пачатак года і такая стабільнасць вельмі важная. «Калі будзе стабільнасць на знешніх рынках, то мы зробім і больш», — дадаў кіраўнік беларускага ўрада. Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі створаны магутная антыкрызісная праграма і група, у якой працуюць таксама незалежныя эксперты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?