Фота Надзеі Бужан
За апошнія суткі ў Расіі выяўлена 8926 выпадкаў заражэння каранавірусам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні аператыўнага штаба.
Гэта на 783 чалавекі менш, чым суткі раней. Агульная колькасць інфіцыраваных дасягнула 290 678 чалавек, паведамляе аператыўны штаб па барацьбе з вірусам. Гэта другое месца ў свеце.
Больш за ўсё захварэлых у Маскве (3238 чалавек за апошнія суткі), Маскоўскай вобласці (921), Санкт-Пецярбургу (425).
За мінулыя суткі памёр яшчэ 91 пацыент з COVID-19, усяго — 2722 чалавекі.
Выздаравелі 70 209 чалавек (2836 чалавек за апошнія суткі).
У краіне праведзены больш 7,1 мільёна лабараторных даследаванняў на выяўленне каранавіруса (230,9 тысячы тэстаў за апошнія суткі).