Фота АП Украіны

Фота АП Украіны

Украінцы назвалі найлепшага прэзідэнта краіны за ўсю гісторыю незалежнасці. Пра вынікі апытання сацыялагічнай групы «Рэйтынг» паведамляюць у панядзелак «Украінскія навіны».

Грамадзян спыталі, каго з усіх прэзідэнтаў яны лічаць найлепшым. Больш за ўсё галасоў (20%) набраў Леанід Кучма. Сённяшні лідар Уладзімір Зяленскі апынуўся на другім месцы (яго выбралі 16% рэспандэнтаў). Далей ідуць Леанід Краўчук (13%), Пётр Парашэнка (12%) і Віктар Януковіч (9%). На апошнім месцы апынуўся Віктар Юшчанка, якога назвалі 6% апытаных.

Яшчэ 14% украінцаў не захацелі абраць ніводнага з прэзідэнтаў, а 10 працэнтаў не адказалі.

Рэспандэнтаў таксама папрасілі ацаніць праўленне кожнага лідара па шкале «заняпад — застой — развіццё». На думку грамадзянаў, пры Кучме і Зяленскім пераважала развіццё. Меркаванні пра час Краўчука падзяліліся прыкладна пароўну. Прэзідэнцтва Парашэнкі і Януковіча рэспандэнты ацанілі як заняпад, праўленне Юшчанкі — як застой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0