18.05.2020 / 15:37

Як можна замовіць дызайн інтэр'еру, не выходзячы з дому?

У 2020 годзе ўсе аказаліся ў новых умовах. Многія планы даводзіцца пераглядаць і адкладаць на няпэўны час. Разам з тым расце попыт на анлайн-паслугі. Расказваем, як вырашыць пытанне з замовай дызайну інтэр'ера ў новых умовах.

Сёння эксперты ў сферы дызайну інтэр'еру сыходзяцца ў адным: інтэр'ер будзе мяняцца, улічваючы новыя абставіны. І праца з дызайнерам у рэжыме анлайн стане асноўным метадам узаемадзеяння.

Навошта дызайн у крызіс?

Як ні парадаксальна, але любы крызіс — гэта стымул для пошуку новых рашэнняў.

Дызайн інтэр'еру — не выключэнне. Многія аказаліся перад выбарам: спыніцца і чакаць, пакуль вырашыцца сітуацыя, або гнуць сваю лінію і дасягаць прызначаных мэтаў. У сітуацыі, калі 24/7 дома, усё тое, што акружае нас у побыце, становіцца важнейшым, чым раней.

Роля дызайну ў гэты перыяд асаблівая.

Па-першае, наш дом становіцца цэнтрам усяго, цяпер гэта не толькі месца для адпачынку, зносін, але і лакацыя для працы і творчасці. 

Па-другое, дом павінен стаць месцам, здольным зняць або паменшыць дэпрэсіўныя настроі. Цяпер самы час папрацаваць з прасторай і змяніць яе з улікам новых абставінаў.

Па-трэцяе, укладанне ва ўласную нерухомасць, рамонт і дызайн — інвестыцыя, якая прыносіць камфорт і эмацыйны ўздым. 

Як заказваць дызайн падчас сацыяльнага дыстанцыявання?

Студыя «Неа Гранд» задоўга да 2020 года адкрыла фармат анлайн-камунікацыі з кліентамі і ўбачыла ў ёй вялікія перавагі.

Па-першае, гэта эканомія вашага часу.

Па-другое, гэта зручна. Можна, не выходзячы з дому, вырашаць усе пытанні напрамую з дызайнерамі.

Па-трэцяе, гэта магчымасць выканаць бяспечную дыстанцыю і атрымаць на выхадзе гатовы праект.

Як гэта працуе?

Можна зайсці на сайт кампаніі і запоўніць форму, атрымаць кансультацыю або аформіць заказ, разлічыць кошт дызайну.

Затым пачынаецца самае цікавае — праца над дызайнам.

  • Запаўненне анкеты кліентам,
  • Распрацоўка тэхзадання,
  • Стварэнне планіровачных рашэнняў да поўнага адабрэння (відэачат у зручны час),
  • Камплектацыя аздаблення: мэбля, святло, дэкор (званкі, відэачат, зацвярджэнне),
  • Стварэнне і адабрэнне мудбордаў і папярэдніх эскізаў (званкі, відэачат),
  • Стварэнне 3D-візуалізацыі (прэзентацыя вынікаў у рэжыме відэаканферэнцый),
  • Выраб поўнага пакета чарцяжоў,
  • Перадача праекта кліенту.

Галоўныя трэнды

Імкненне да адкрытай планіроўкі саступіць месца рацыянальнаму занаванню прасторы, стварэнню камфортных лакацый для працы, адпачынку і зацішша.

Інтэр'ер будзе ўскладняцца і напаўняцца новымі сэнсамі. Магчыма, кухня будзе і «рэстаранам», і «кафэ», гасцёўня стане месцам для дыстанцыйнай анлайн-камунікацыі з функцыяй міні-кінатэатра або фітнэс-зоны, а спальня месцам рэлаксу і самаканцэнтрацыі. Акрамя таго, трэба прадумаць зоны, дзе вы зможаце заняцца любімай працай, выдзеліць месцы для зацішша і гэтак далей.

Любыя ідэі патрабуюць планавання і прафесійнай інтуіцыі дызайнера.

Невялікія кватэры ці загарадныя дамы — гэта выклік творчаму патэнцыялу дызайнера, тым больш цяпер, калі трэба вырашаць актуальныя задачы ў новых умовах.

Студыя «Неа Гранд» аказвае ўвесь спектр паслуг у сферы дызайну: ад ідэі да рэалізацыі.

Зроблена анлайн

Кватэра для маладой сям'і ў Мінску

У гэтай кватэры зроблена планіроўка, якая візуальна аб'ядноўвае гасціную і кухню. У кухні атрымалася прасторная зона для абедзеннага стала на 6 персон.

Праекцыя на кухню з гасцінай

Стаўка зроблена на простую геаметрыю і натуральныя колеры: мята, умбра і белы. Трэкавыя свяцільні для добрага асвятлення і акцэнтнае святло над сталом. Паміж залай і кухняй — пілон з люстэркам з боку гасцінай і сістэмай захоўвання з боку кухні.

Дзіцячы пакой для двух хлопчыкаў з подыумам, у якім прадугледжаныя ёмістыя выкатныя сістэмы захоўвання.

Дзіцячы пакой. Праекцыя на спальную зону

Мінімалістычны дызайн дазволіў стварыць функцыянальную прастору, дзе шмат святла, паветра і функцыянальных зон. 

Ванны пакой:

Спальня:

Кватэра ў Гомелі

Прастора, дзе спакойны фон суседнічае з яркімі акцэнтамі. Інтэр'ер зручны і функцыянальны.

Гасціная

90% кліентаў прыходзяць да дызайнера для таго, каб ён дапамог змяніць банальныя чарнавыя планіроўкі, стварыць прастору з цікавымі і зручнымі для жыцця лакацыямі.

У гэтым інтэр'еры знайшлося месца для роспісу на кухні: тут «пасяліўся» мілы Лоры («Неа Гранд» стварае роспісы ручной работы).

Кухня. Мілы вобраз Лоры на сцяне (роспіс)

У дзіцячым пакоі сцяна з боку падгалоўя ложка мае мяккія тэкстыльныя панэлі. Гэта дае неабходную шумаізаляцыю, паколькі сцяна звернута да ліфтавой шахты.

Дзіцячы пакой

Спальня

Прыватны дом у Гомелі

Камінныя зоны надаюць інтэр'еру асаблівы шарм. У гэтым інтэр'еры мы пастараліся стварыць утульную лакацыю для адпачынку, прыемных гутарак і прагляду добрага кіно.

Гасціная, комін

Прычым паміж кухняй і каміннай зонай замест сцяны мы прапанавалі зрабіць вертыкальны стэлаж-аранжарэю. Адсутнасць масіўных сцен дала значна больш святла.

Гасціная, зона коміна. Від на стэлаж-аранжэрэю

Замовіць праект можна ў любым рэгіёне.

Нашы кантакты:

neodom.by

e-mail: info@neodom.by

instagram: @neo_grand_studio 

+375(29)530-19-15

+375(25)771-60-52

Глядзіце, «Наша Ніва» запусціла акцыю:

Ваш бізнэс пацярпеў праз пандэмію? NN.by дасць вам значную зніжку і бонусы пры замове рэкламы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Прыватнае прадпрыемства «НЕА ГРАНД», УНП 491320119

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру