Здарэнне адбылося ноччу 17 мая, піша СК у сваім тэлеграм-канале.

22-гадовы п'яны хлопец на цэнтральным гарадскім пляжы некалькі разоў стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў іншага 22-гадовага хлопца, які знаходзіўся на пляжы з дзяўчынай.

У выніку берасцейцу нанесены цялесныя пашкоджанні.

Падазраваны затрыманы. У ходзе допыту ён растлумачыў, што прычыну свайго ўчынку не памятае, паколькі быў п'яны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0