Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Банкір, прэтэндэнт у прэзідэнты Віктар Бабарыка запісаў чарговы відэазварот.

Ён паведаміў, што ўсяго было пададзена 10 189 заявак на ўдзел у ініцыятыўнай групе. «Але мы самым пільным чынам прашарсцілі ўсе заяўкі і адбракавалі 1006 заявак і падаем [спіс з] 9 183 чалавек», — сказаў ён. І рэзюмаваў: «Але ўсё роўна нас цэлая армія».

Паседжанні ЦВК, якія вырашыць, рэгістраваць ці не ініцыятыўныя групы таго ці іншага прэтэндэнта ў прэзідэнты, пройдуць 19 і 20 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0