19.05.2020 / 00:11

18-гадовая прадаўшчыца прысвоіла 3 тысячы, выкарыстоўваючы сваю карту на зніжкі 1

Прадавачка крамы касметыкі ў Мінску прысвоіла больш за 3 тысячы рублёў, паведамляе МУС.

У сталічную міліцыю звярнуўся кіраўнік сеткі крам касметыкі з просьбай разабрацца ў сітуацыі, чаму ў кнізе скаргаў і прапаноў вырвана старонка. Аператыўнікі высветлілі, што старонку вырвала 18-гадовая прадавачка крамы. Прычынай паслужыла напісаная скарга абуранай наведвальніцы: яна аплаціла кошт тавару ў поўным памеры, хоць у чэку была зніжка.

Аператыўнікі высветлілі, што дзяўчына-прадавец такім чынам «дала» каля 100 зніжак на пакупкі розным пакупнікам, скарыстаўшыся сваёй зніжкавай картай, а розніцу ў кошце тавару прысвойвала сабе. Акрамя таго, куплі, зробленыя за гатоўку, чэк па якіх пакупнік не прасіў, яна анулявала, а гатоўку з касы забірала сабе. Шкода склала каля 3 тысяч рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
19.05.2020 / 12:16
Каждый зарабатывает как может. Куда пойти работать?! Кругом пенсионеры.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру