У Мінску хутка пачнуць будаваць Нацыянальны футбольны стадыён. Стала вядома, якім ён будзе ФОТА
Будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна на вуліцы Ванеева плануецца пачаць у другім квартале гэтага года, інфармуе Telegram-канал «Мінск.Афіцыйна».



Стадыён будзе змяшчаць 33 тысячы аматараў футбола. Трыбуны плануецца зрабіць двух'яруснымі, а паміж імі якраз размесціцца VIP-зона са скайбоксамі.
Памер поля складзе 105 на 68 метраў.
На стадыёне плануецца ўсталяваць вялікі святлодыёдны дысплей і два вулічныя экраны.
Завяршыць будаўніцтва стадыёна запланавана ў 2023 годзе.
Каментары