На падмостках аднаго з прыватных дамоў Мінску, як і летась, былі паказаныя спектаклі — апальны «Свабодны тэатр» падводзіў вынікі 4-га міжнароднага конкурсу драматургаў. Закрывала трохдзённае тэатральнае падполле белмоўная п’еса «Беларусь» ананімнага аўтара.

Гісторыя падачы п’есы «Беларусь» на конкурс драматургаў сама магла стаць сюжэтам для дэтэктыўнай пастаноўкі. Цягам году мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін атрымаў на конкурс 290 твораў з 15 краін свету. І сярод іх была п’еса «Беларусь». Халезін кажа, што яе даслаў невядомы блогер. Блогер дадаў, што яе напісаў ангелец, які ў свой час папрасіў перакласці твор на беларускую, а потым спаліць арыгінал. Што ананімны перакладчык і зрабіў. Аднак назваць імя перакладчыка або імя ангельскага аўтара невядомы блогер адмовіўся. Але ж на гэтым усё не закончылася. Як высветлілася, п'еса "Беларусь" за аўтарствам Марка Ледэтэда ў перакладзе Іллі Сіна была надрукаваная ў часопісе "Дзеяслоў". У прадмове да публікацыі перакладчык піша, што аўтар п'есы Марк Ледэтэд, "прыязны высокі мужчына пад сорак, зьнешне зусім не адрозны ад якога-небудзь клерка альбо праграміста", пазнаёміўся з мэтрам беларускай незалежнай музыкі Уладыславам Бубнам у Будапешце і паказаў яму сваю п'есу "Беларусь". Ангельца пераканалі перакласці п'есу на беларускую мову. Пасля супрацы з перакладнікам, Іллём Сінам, ангелец напісаў па электроннай пошце, што п’еса яму апрыкла і папрасіў Сіна знішчыць англамоўны арыгінал. Беларускі перакладчык зрабіў як загадаў Марк. Калі па некаторым часе Сін паспрабаваў звязацца з Маркам Ледэтэдам, высветлілася, што персанальная старонка ангельца знікла з Сеціва.

Сюжэт самой п’есы: (Не)далёкая будучыня. Двое турыстаў-іншаземцаў, мужчына і жанчына, жыва абмяркоўваюць сваё падарожжа у Беларусь. У краіне стабільны апакаліпсіс. У Беларусі завяліся сланы і міфічныя пачвары з крыламі і львінымі галовамі, які стаяць на службе ў беларускіх памежных войскаў. Краіну пастаянна абстрэльвае замежная авіяцыя, але тыя налёты ператварылася для мясцовых у звыклую рэч. Наагул, шмат чаго ўзвычаенага: прылюдныя расстрэлы паўстанцаў, гвалтаванне жанчынаў. Але менавіта гэта і вабіць турыстаў-фрыкаў: яны захапляюцца Беларуссю, дзе так лёгка можна ўбачыць панадныя для іх карціны смерці і здзекаў. Паралельна падарожнікі абмяркоўваюць свае ўласныя праблемы і прыватнае жыццё ў Лондане.

Нягледзячы на фантастычнасць сюжэту, п’еса поўніцца пазнавальнымі беларускімі рэаліямі, якія толькі ўзмацняюць эфект уздзеяння.

«Вы ж ведаеце які ў нас брак белмоўных п’есаў, — кажа Халезін. — Асабліва на сучасную тэматыку, асабліва якасных. А «Беларусь» чытаецца, а галаўней глядзіцца, на адным дыху. Вельмі адмысловая п’еса».

Пасля паказу спектакляў «Свабодны тэатр» узнагародзіў пераможцаў 4-га міжнароднага конкурсу драматургаў. Уручаў гран-пры амбасадар Вялікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс. Вялікі прыз паедзе ў Харкаў да Ўладзіміра Самойленкі за п’есу «Паўночнае ззянне». Другой прэміяй узнагародзілі амерыканца Крыстафера Чэна за п’есу «Ва ўладзе лічбаў».

Монаспектакль "Вавёрка", аўтар і выканаўца - Эліза Лівергарт

Монаспектакль "Вавёрка", аўтар і выканаўца - Эліза Лівергарт

Эліза Лівергарт - акторка і драматург, выкладае ў прэстыжных драматычных школах Брытаніі.

Эліза Лівергарт - акторка і драматург, выкладае ў прэстыжных драматычных школах Брытаніі.

Спектакль "Вавёрка" - аб эмігрантах і жыцці ў чужой краіне. Дарэчы, дзядуля Элізы родам з Беларусі.

Спектакль "Вавёрка" - аб эмігрантах і жыцці ў чужой краіне. Дарэчы, дзядуля Элізы родам з Беларусі.

Яна Русакевіч, акторка "Свабоднага тэатра"

Яна Русакевіч, акторка "Свабоднага тэатра"

Алег Сідорчык і Павел Гарадніцкі

Алег Сідорчык і Павел Гарадніцкі

Прыз Тома Стопарда "Яскравы дэбют" і спецыяльны прыз журы за лепшую п’есу для дзяцей і дарослых атрымала расейка Ана Данатава за п’есу “Мішкіна шчасце”

Прыз Тома Стопарда "Яскравы дэбют" і спецыяльны прыз журы за лепшую п’есу для дзяцей і дарослых атрымала расейка Ана Данатава за п’есу “Мішкіна шчасце”

Кіраўнік "Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін і Эліза Лівергарт

Кіраўнік "Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін і Эліза Лівергарт

Ірына Красоўская ад ініцыятывы "Мы памятаем" уручыла прыз "Пераадоленне" актору "Свабоднага тэатра" Алегу Сідорчыку

Ірына Красоўская ад ініцыятывы "Мы памятаем" уручыла прыз "Пераадоленне" актору "Свабоднага тэатра" Алегу Сідорчыку

Амбасадар Вялікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс прыйшоў на імпрэзу без гальштука

Амбасадар Вялікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс прыйшоў на імпрэзу без гальштука

Dj Laurel, дырэктар "Свабоднага тэатру" Наталля Каляда і рэжысёр Уладзімір Шчэрбань

Dj Laurel, дырэктар "Свабоднага тэатру" Наталля Каляда і рэжысёр Уладзімір Шчэрбань

Гран-пры ў намінацыі “п’еса вялікага фармату” дасталося ўкраінцу Ўладзімеру Самойленку за п’есу “Паўночнае ззянне”.

Гран-пры ў намінацыі “п’еса вялікага фармату” дасталося ўкраінцу Ўладзімеру Самойленку за п’есу “Паўночнае ззянне”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?