Мінгарвыканкам вызначыў месцы, дзе забаронена пікетаванне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, паведамляюць «Мінск-навіны».

Так, пікетаванне забаронена:

— на аб'ектах метрапалітэна, чыгуначнага і паветранага транспарту, мастах і пуцеправодах, праезнай частцы аўтамабільных дарог, а таксама ў падземных пешаходных пераходах;

— на тэрыторыі Кастрычніцкай плошчы, плошчы Незалежнасці, плошчы Перамогі, плошчы Дзяржаўнага сцяга, Прывакзальнай плошчы і плошчы Якуба Коласа;

— на адлегласці менш за 200 м ад будынкаў рэзідэнцый прэзідэнта, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў;

— на адлегласці менш за 50 м ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы.

У адміністрацыі звяртаюць увагу на тое, што пікетаванне можна праводзіць у дазволеных месцах з 8:00 да 22:00. Пастанова ўступае ў сілу з 21 мая (калі пачынаецца збор подпісаў) і дзейнічае па 19 чэрвеня ўключна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0