Выбары-20204747

Ярмошына адмовіла ў рэгістрацыі ўсім «кандыдатам пратэсту» Статкевіча

Лідзія Ярмошына, фота Уладзя Грыдзіна, «Радыё Свабода»

Сёння ЦВК разглядае пытанні рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты. Усяго падалі дакументы 55 чалавек, у пятніцу зарэгістравалі 4 групы (Лукашэнка, Гайдукевіч, Няпомняшчых, Ганцэвіч), 10 адкінулі (пераважна групы Статкевіча). Сёння плануюць разгледзець 23 заяўкі.

Відэа ТУТ.

Першай разгледзелі дакументы бізнэсвумен Наталлі Кісель. Сказалі, што група збольшага адпавядае крытэрам, 13 чалавек прадаставілі недакладныя звесткі, але іх проста выкрасляць. Таму ў групе застаецца 147 чалавек.

Наступная — Алена Ашыхміна. Яна таксама бізнэсвумен, неяк засвяцілася ў відэа Сяргея Ціханоўскага. Камісія кажа, што ёсць парушэнні.

«Асабіста я абтэлефанавала 100 чалавек, я за кожнага ручаюся, усе звесткі пераправяраю асабіста, усе чакалі званкоў ад ЦВК, усе былі ў курсе», — запэўнівае Ашыхміна.

Кажа, што калі ёй не дазволяць збіраць подпісы, то яна будзе прасіць адразу зрабіць яе кандыдатам у прэзідэнты без збору подпісаў. Ашыхмінай у выніку адмовілі.

Жанна Раманоўская. Хадзіла на выбары ў 2015 годзе, але бессэнсоўна, як і цяпер. Здаецца, яна прынесла тыя ж подпісы, што і мінулы раз. Але некаторыя з тых людзей ужо памерлі. У групе засталося менш за 100 чалавек, таму на выхад.

«Мілая жанчына. Мы яе пазбавілі галоўнага — яна хацела [трапіць на] тэлебачанне», — Ярмошына з калегамі абмяркоўвае Раманоўскую пасля таго, як тая сышла.

Пачынаецца разгляд «кандыдатаў пратэсту» Міколы Статкевіча — машыніст жодзінскага водаканала Дзмітрый Кудравец, фермер Пятро Карабанаў і гродзенскі пенсіянер Мікалай Салянік.

Ярмошына і яе каманда не хоча рэгістраваць «кандыдатаў пратэсту». Гэтыя прэтэндэнты не выключэнне.

Кудраўцу адмаўляюць, бо людзі ў яго спісе пацвердзілі, што ведаюць Статкевіча. А Кудраўца, маўляў, не.

З Карабанавым такая ж гісторыя. Ён пытаецца ў Ярмошынай, які працэнт забракаваных подпісаў. Яна адмаўляецца называць.

«Гэта наша права, званіць 2-3 чалавекам ці 20-30, — кажа Ярмошына. — Аўдыязапісаў няма, бо гэта не працэсуальныя дзеянні».

Адмовілі і Саляніку.

Наступная група «кандыдатаў пратэсту». І да іх тыя самыя прэтэнзіі. Ініцыятыўная група ведае Статкевіча, а яго кандыдатаў — не. Таму ўсім ім адмаўляюць. У прыватнасці, Тамары Патоцкай з аграсядзібы «Чыжы» з-пад Баранавічаў, мазырчуку Уладзіміру Неўмяржыцкаму.

Марына Адамовіч прыносіла «жалезны спіс». Яе муж Мікола Статкевіч сцвярджаў, што гэта гарантаваныя подпісы. Але Ярмошына заяўляе, што яны няякасныя — маўляў, у іх не былі пазначаныя пашпартныя даныя.

Ярмошына: Я баюся, жонку Статкевіча чакае сямейная сцэна!

Астатнім адмаўляюць завочна: Рэгіна Беркус, Аляксандр Якушкоў, Алена Давыдава, Аляксей Зуевіч, Аляксандр Школьнікаў, Юрый Чудзіновіч, Уладзімір Кійко, Сяргей Статкевіч, Юрый Новікаў, Віктар Шорац, Юрый Касач, Наталля Стрэльчанка, Аляксандр Абрамовіч.

Адмовілі і самому Міколу Статкевічу праз судзімасць.

Каментары47

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць