Сяргей Ціханоўскі, фота Надзеі Бужан

Блогер Сяргей Ціханоўскі застанецца за кратамі надоўга.

Як паведамляе Tut.by, суд Савецкага раёна Гомеля прысудзіў яму 15 сутак арышту за сакавіцкія сустрэчы з людзьмі ў Салігорску і Мёрах.

Як высветлілася, учора ён атрымаў 30 сутак арышту за сустрэчы ў Оршы і Брэсце.

Блогер адбывае пакаранне — першыя 15 сутак — з 6 мая. Гэта значыць, што ў лепшым выпадку блогер выйдзе на свабоду ў пачатку ліпеня.

Але апроч таго, па словах Ціханоўскага, яго чакаюць 7 новых пратаколаў за сустрэчы з падпісчыкамі ў розных гарадах.

Ціханоўскі абверг чуткі, што да яго спецыяльна падсаджваюць у камеру хворых людзей.

Чытайце таксама:

Паколькі Ярмошына не зарэгістравала арыштаванага блогера Ціханоўскага, у прэзідэнты ідзе яго жонка

Відэаблогер Ціханоўскі перанёс пратэсты з анлайна на вуліцы. І аказалася, што «краіна для жыцця» закіпае

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?