39-гадовы жыхар Чэрыкава раніцай 14 мая пабіў сваю 38-гадовую жонку, паведамляе Следчы камітэт.
У міліцыю і бальніцу яна не звярнулася.
Праз два дні жанчына адчула сябе дрэнна. Пацярпелую даставілі ў бальніцу, дзе яна ў той жа дзень памерла.
Смерць наступіла ад пабояў. Мужчыну затрымалі. Адкрылі крымінальную вытворчасць па ч. 3 арт. 147 «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага».
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары