19.05.2020 / 21:22

Шрайбман: Еўразійская інтэграцыя ўперлася ў столь, адзінага рынку газу можа і не быць 25

Палітычны аглядальнік і аналітык Арцём Шрайбман у сваім тэлеграм-канале адзначыў пераломны момант у Еўразійскім саюзе. Расія распаўсюдзіла на яго логіку, з якой прыйшла да Беларусі ў канцы 2018 года — альбо канфедэрацыя, альбо прэферэнцый не будзе.

Фота Надзеі Бужан.

Нагадаем, Пуцін сказаў, што адзіны тарыф на газ можа быць рэалізаваны на адзіным рынку з адзіным бюджэтам, адзінай сістэмай падаткаабкладання, а такі глыбокі ўзровень інтэграцыі ў ЕАЭС пакуль не дасягнуты.

Гэта значыць, адзначае Шрайбман, што Расія разумее адзіны рынак газу як стварэнне адзіных наднацыянальных органаў, ды яшчэ глыбей, чым у ЕС, дзе няма адзінага бюджэту і падаткаабкладання.

Ніводная краіна ЕАЭС на гэта не пойдзе, лічыць аналітык, а Расія, такім чынам, не пойдзе на адзіныя рынкі газу і нафты.

«За пяць гадоў да дэдлайну Масква прыбірае з ураўнення тую моркву, якая заманіла Мінск у саюз. Спачатку гэта было зроблена на двухбаковым узроўні, цяпер і на ўзроўні пяцёркі», — піша Шрайбман.

Для ЕАЭС гэта азначае дэзынтэграцыю, мяркуе аглядальнік. Постсавецкія краіны не гатовыя дзяліцца суверэнітэтам, а Расія не гатовая без гэтых уступак дзяліцца прэферэнцыямі на сваю сыравіну.

«2019-2020 гады павінны ўвайсці ў гісторыю Беларусі як гады знешнепалітычнага працверажэння. Усё становіцца на свае месцы», — піша Шрайбман.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

140
шлёма / Адказаць
19.05.2020 / 21:54
Если будут созданы наднациональные органы, а они в будущем будут созданы, то суверенитетом придется дёлиться всем, в том числе и России. По принципу СССР, только количество республик будет меньше. И единая общая валюта будет, и союзный, единый бюджет будет. Все будет, но не сразу.. Если этого не будет, никакого не будет союза. Поторопился Шрайбман с прогнозом.
2
Зiма / Адказаць
19.05.2020 / 22:15
Finita la comedia. Кабздец.
41
Скураныя крылы / Адказаць
19.05.2020 / 22:19
Часцяком бывае так, што ў каметарах можна пачуць сапраўды цікавыя думкі, у адрозненні ад меркаванняў некаторых "экспертаў" з артыкула.


Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру