20.05.2020 / 07:16

Еўракамісар: У Беларусі з'явіўся ўнікальны шанец 24

Падчас пандэміі Беларусь дэманструе зусім іншы падыход у адносінах з Еўрапейскім Саюзам, чым раней. Пра гэта еўракамісар у пытаннях суседства і пашырэння Олівер Вархеі заявіў 19 мая, на слуханнях у камітэце Еўрапарламента па замежных справах, паведамляе dw.com.

«Цяпер у Беларусі з'явіўся ўнікальны шанец. Цікавым чынам, з-за выкліканага COVID-19 крызісу мы бачым узнікненне зусім іншага падыходу ў краіне ў дачыненні да ЕС. Урад (Беларусі) працуе з намі, у нас ужо было некалькі кантактаў», — адзначыў Вархеі.

У якасці прыкладу ён прывёў просьбу Мінска аб фінансавай дапамозе для барацьбы з эканамічнымі наступствамі пандэміі. «Яны папрасілі аб макрафінансавай дапамозе, і мы стараемся дапамагчы. На жаль, яны не змаглі дамовіцца з МВФ аб дапамозе», — удакладніў еўракамісар, маючы на ўвазе, што супрацоўніцтва Беларусі з Міжнародным валютным фондам — адна з абавязковых перадумоў для надання яму дапамогі Еўрасаюза. Вархеі паабяцаў, што як толькі Мінск дамовіцца з МВФ і калі ЕЗ сфармулюе канкрэтныя ўмовы крэдытаў, «мы, вядома ж, неадкладна дамо макрафінансавую дапамогу».

У Брусэлі цяпер зацвярджаюць экстранную праграму такой макрафінансавай падтрымкі (крэдыты на спрыяльных умовах суседнім дзяржавам для падтрымкі іх плацежнага балансу) для дзесяці краін у рамках палітыкі суседства і пашырэння, уключаючы Украіну, Грузію і Малдову. Агульны аб'ём пакета — 3 млрд еўра.

«Я думаю, што ў нас цяпер гістарычная магчымасць сапраўды пераламаць сітуацыю і развіць станоўчы імпульс у нашых адносінах», — падсумаваў Вархеі.

Беларусь — адзіная краіна з праграмы «Усходняга партнёрства», у якой з ЕС не падпісана рамачнага пагаднення аб партнёрстве. Мінск і Брусель ужо некалькі гадоў вядуць перамовы аб заключэнні такога дакумента, але пакуль незразумела, калі гэта можа адбыцца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

9
LitvinM / Адказаць
20.05.2020 / 07:30
Ну дай бог, можа пэўна плен і будзе ў эканоміке. Толькі зьмен у грамадскім жыцьці, выбарах і г.д. - адназначна не адбудзецца.
1
меркаванне / Адказаць
20.05.2020 / 08:00
Агульны аб'ём пакета — 3 млрд еўра? Прэкрасна! Крутому з павадыром як раз столькі і трэба. Дайце! Пасля еўрапейскіх гульняў, ЧЕ па біятлону, парада паіздержаліся. Бо трэба яшчэ правесьці на высокім узроўні яшчэ адзін парад, пераназначэнне павадыра, карміць-паіць карнікаў, суддзяў, цвк, палатачнікаў і інш. жукоў.
https://nn.by/?c=ar&i=252040
2
Василиса / Адказаць
20.05.2020 / 08:04
Чарговая , "лялька" на базары.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру