Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на ліст міністра сельскай гаспадаркі краіны Каролы Схаўтэн парламенту.

Заразіўся каранавірусам чалавек, які працуе на ферме, дзе гадуюць норак на футра. Стан хворага не ўдакладняецца.

У сваім лісце міністр прызнала, што папярэднія паведамленні яе ведамства аб тым, перадача віруса ад жывёл чалавеку немагчымая, былі памылковымі. Пры гэтым яна дадала, што рызыка заражэння чалавека ад жывёл ацэньваецца як мінімальная.

У красавіку каранавірус выявілі ў норак на дзвюх фермах у нідэрландскай правінцыі Паўночны Брабант. У жывёл назіраліся сімптомы COVID-19, у тым ліку праблемы з дыханнем, а таксама падвышаная смяротнасць.

Тады ўлады паведамілі, што захворванне магло перадацца норкам ад чалавека, бо ў некаторых супрацоўнікаў ферм назіраліся сімптомы каранавіруса. Каб не дапусціць пашырэння інфекцыі, жывёл і адкіды іх жыццядзейнасці забаранілі вывозіць за межы ферм, а ўезд на гэтыя тэрыторыі зачынілі. Акрамя таго, медыкі рэкамендавалі не шпацыраваць побач з месцамі гадоўлі норак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0