Разам з Букмекерскай канторай Леон мы працягваем асвятляць чэмпіянат Беларусі па футболе.
Сезон у чэмпіёнаў пакуль не вельмі складваецца: пасля дзвюх перамог «Дынама» зноў прайграла і адстала ад першага месца на шэсць балаў. Але каму як не БАТЭ ведаць, як у Брэсце рыхтуюцца да вырашальных матчаў: ёсць непрыемны досвед прайграных суперкубкаў і фіналу Кубка-2018.
Фота: ФК БАТЭ.
Пакуль што БАТЭ — відавочны фаварыт: барысаўцы не пакінулі шанцаў «Слуцку» ў сябе дома — 3:0 — і засталіся адны на вяршыні табліцы. Таксама варта ўлічваць фактар Альшэўскага — фінал Кубка будзе для яго першым.
Вось як скончыліся матчы дзявятага тура:
- «Тарпеда-БелАЗ» — «Гарадзея» 3:1 (26, 53, Велозу; 77, Хачатуран — 74, Сайчыч)
- «Энергетык-БДУ» — «Дынама-Брэст» 2:1 (41, Бакіч; 47, Юдчыц — 90+4, Кісляк)
- «Шахцёр» — «Славія» 2:0 (30, Лісаковіч; 87, Балановіч)
- БАТЭ — «Слуцк» 3:0 (4, Міліч; 24, Стасевіч; 70, Няхайчык)
- «Белшына» — «Віцебск» 1:1 (62, Глябко (п) — 78, Сэзар)
- «Дынама-Мінск» — «Іслач» 1:0 (60, Бахар)
- «Рух» — «Смалявічы» 0:0
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
А цяпер пераходзім да матчаў дзясятага тура. Гульня «Смалявічаў» і «Мінска» перанесеная.
«Дынама-Брэст» — БАТЭ
- 20.05, 19:00. ДАСК «Брэсцкі».
- Каэфіцыенты: «Дынама» (перамога) — 3.55; нічыя — 3.80; БАТЭ (перамога) — 2.11.
Першая сустрэча чэмпіёнаў і экс-чэмпіёнаў у сезоне. Летась берасцейцы ўпершыню за 14 гадоў пакінулі Барысаў без тытулаў, таму зразумела, які настрой у гульцоў БАТЭ.
Гульня, відавочна, выкліча вялікую зацікаўленасць у заўзятараў, што можа быць даволі небяспечным для іх саміх жа ў сённяшнім становішчы.
Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.
«Нёман» — «Тарпеда-БелАЗ»
- 21.05, 19:00. ЦСК «Нёман».
- Каэфіцыенты: «Нёман» (перамога) — 3.14; нічыя — 3.18; «Тарпеда-БелАЗ» (перамога) — 2.58.
У мінулым туры «Белшына» і «Смалявічы» набралі па бале і крыху падцягнуліся да «Нёмана». Каманда Ігара Кавалевіча нечакана праваліла першую траціну чэмпіянату і займае трэці радок з канца.
Але чакаць лёгкай гульні жодзінцам не варта: дома «Нёман» набраў сем з васьмі сваіх балаў і прайграў толькі адзін матч з чатырох.
Прагноз «НН»: «Нёман» не саступіць.
«Славія» — «Гарадзея»
- 22.05, 18:00. Мазыр, стадыён «Юнацтва».
- Каэфіцыенты: «Славія» (перамога) — 1.97; нічыя — 3.55; «Гарадзея» (перамога) — 4.30.
Мазырчукі і гарадзейцы няблага стартанулі, але ў выніку апынуліся ў ніжэйшай палове табліцы. Перад вочнай гульнёй статыстыка ў дзвюх каманд адрозніваецца толькі забітымі-прапушчанымі мячамі.
Серыі сапраўды непрыемныя: «Славія» ў чэмпіянаце выйграла толькі адзін матч з апошніх шасці, а «Гарадзея» не выйграе больш за месяц.
Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.
«Слуцк» — «Рух»
- 23.05, 16:45. Слуцк, стадыён «Гарадскі».
- Каэфіцыенты: «Слуцк» (перамога) — 2.45; нічыя — 3.48; «Рух» (перамога) — 3.08.
«Рух» набраў добры ход: каманда Сяднёва не прайграе ў апошніх шасці турах. Гэта дазваляе берасцейцам ісці ў першай палове табліцы. Не асабліва яскрава, але эфектыўна.
Фота: Аляксей Камялькоў.
Каб паказаць, што казка не скончылася, «Слуцку» трэба зноў перамагчы, інакш каманда апусціцца яшчэ ніжэй. А вярнуцца будзе ўжо не так проста.
Прагноз «НН»: «Слуцк» не прайграе.
«Іслач» — «Энергетык-БДУ»
- 23.05, 18:30. Мінск, стадыён «Трактор».
- Каэфіцыенты: «Іслач» (перамога) — 2.59; нічыя — 3.28; «Энергетык» (перамога) — 3.04.
Тыдзень таму «Іслач» ускалыхнула інфапрастору. Спачатку з'явіліся чуткі пра гульцоў і спецыялістаў клуба, якія захварэлі на каранавірус. Сам клуб гэту інфармацыю ніяк не каментаваў.
У пятніцу ў твітары форвард «ваўкоў» Мамо Янсанэ напісаў, што некалькі гульцоў яго каманды хварэюць, а ён перажывае за сваё здароўе. У выніку сітуацыя вылілася ў завочны канфлікт у прэсе паміж трэнерам Віталём Жукоўскім і агентам футбаліста. А сам Янсанэ як нічога і не было ў нядзелю згуляў супраць мінскага «Дынама».
Кадравая сітуацыя ў «Іслачы» вельмі непрыемная: траўмаваны Рыбак, хварэюць Макась і Біток, у апошнім матчы атрымаў пашкоджанне Камароўскі. А якаснай замены ў клубе няма.
Прагноз «НН»: «Энергетык» не прайграе.
«Віцебск» — «Дынама-Мінск»
- 23.05, 20:45. ЦСК ФК «Віцебск».
- Каэфіцыенты: «Віцебск» (перамога) — 4.40; нічыя — 3.65; «Дынама» (перамога) — 1.93.
У каманды з поўначы Беларусі складаны перыяд, які якраз пачаўся пасля сыходу ў мінскае «Дынама» трэнера па фізпадрыхтоўцы Віталя Мілюціна. «Віцебск» не можа выйграць ужо чатыры гульні.
Мінскае «Дынама» здабыла другую перамогу пад кіраўніцтвам Леаніда Кучука — і зноў з'явіліся надзеі. Паглядзім, ці атрымаецца ў «бела-сініх» распачаць пераможную серыю.
Прагноз «НН»: «Дынама» не прайграе.
У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!