20.05.2020 / 10:56

У Сінгапуры смяротны прысуд вынеслі праз Zoom

Суд у Сінгапуры прысудзіў да смяротнага пакарання падсуднага праз праграму для відэазванкоў Zoom. Гэта першы падобны выпадак у краіне, паведамляе The Telegraph.

Асуджаны, 37-гадовы малайзіец Пунітан Генасан, быў прызнаны вінаватым у гандлі гераінам і будзе павешаны. Вердыкт суддзяў абвяшчаўся па відэасувязі «дзеля бяспекі ўсіх удзельнікаў слуханняў», заявіў прадстаўнік судовых органаў. Ён пацвердзіў, што раней да такой меры не звярталіся.

Законы Сінгапура прадугледжваюць вельмі жорсткія пакаранні за ўдзел у абароце наркотыкаў — за апошнія дзесяцігоддзі там па наркатычных артыкулах павесілі сотні людзей, уключаючы дзясяткі замежнікаў. Праваабаронцы лічаць, што сінгапурскія ўлады залішне жорсткія.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру