Меркаванні2424

Андрэй Дынько: Не ўсе заўважылі, а ў нас толькі што адбыўся ціхі агульнанацыянальны плебісцыт даверу да ўладаў

Лукашэнка настойліва выступаў супраць спынення навучання, аднак у школы пайшло толькі 30—40 % вучняў — гэта па падліках Мінадукацыі, а ў рэальнасці, мусіць нават яшчэ менш. Пра сэнс гэтага паразважаў Андрэй Дынько ў падкасце PodKAS.

«Пандэмія паказала, што беларускае грамадства застаецца глыбока раздзеленым. Амаль Хантынгтанава мяжа па-ранейшаму праходзіць унутры грамадства.

Насуперак таму, што часам можна прачытаць, стратэгія беларускіх уладаў мела мала падобнага да шведскай.

Рэакцыя Лукашэнкі на пандэмію насамрэч ішла ў рэчышчы базавых звычаяў расійскай, а пасля савецкай імперыі.

Не прызнаваць катастроф. А калі і прызнаваць, то толькі пастфактум. І толькі ў зменшаным памеры. Не адкрываць статыстыкі, каб нікому не даць сябе выкрыць. І не дазваляць адкрыта выказваць сумнеў. Любым коштам захоўваць звычайны парадак, не дазваляць ніякім чынам адыходзіць ад «вякамі» ўстаноўленага парадку.

Орднунг убэр алес, нават калі коштам жыцця людзей.

Культура падману ў такім грамадстве пранізвае ўсе грамадскія традыцыі і суправаджае чалавека ад нараджэння да смерці. Школа грунтуецца на шпорах і спісванні. Пацёмкінскія вёскі ствараюцца ў эканоміцы. Фасады будынкаў могуць радыкальна адрознівацца ад задніх сценаў. 

Абсэсіўная закрытасць узыходзіць да часоў расійскага абсалютызму і дасягнула абсалюту пры Сталіне і ў савецкай сістэме. Наконт традыцый закрытасці — «Наша Ніва» ў свой час выдала пераклад вельмі цікавай кнігі гісторыка Анджэя Сулімы Камінскага «Рэспубліка супраць Аўтакратыі: Рэч Паспалітая і Расія ў 1686―1697 гадах».

Галоўная задача сістэмы — стварыць уражанне, што сітуацыя ў краіне лепшая, чым у іншых краінах.

Абавязковы парад — квінтэсэнцыя гэтага культу парадку, дысцыпліны, субардынацыі. Дарэчы, пра значэнне парадаў для расійскага грамадства часоў Аляксандра І бліскуча пісаў філосаф Юрый Лотман у сваіх «Нарысах па гісторыі рускай культуры».

Апаненты Лукашэнкі ў пытанні стаўлення да пандэміі апелююць зусім да іншых каштоўнасцей — адкрытасці, публічнасці, праўды, крытычнасці.

Дзве сістэмы каштоўнасцей суіснуюць у межах аднаго грамадства і часам нават у межах аднаго індывіда.

Якая ж дынаміка гэтых каштоўнасцей?

Своеасаблівым плебісцытам стала рашэнне людзей — адпраўляць ці не адпраўляць сваіх дзяцей у школы. Па афіцыйных звестках Міністэрства адукацыі, пасля аднаўлення заняткаў толькі 30—40 % дзяцей пайшлі ў школы. І нават на сярэдзіну мая гэтая лічба дасягнула толькі 41% — нават па афіцыйных звестках. Гэтыя лічбы паказваюць ступень даверу да ўладаў і ступень гатоўнасці падпарадкоўвацца.

Гэты ціхі — хоць пры гэтым агульнанацыянальны — плебісцыт паказаў, што дынаміка ўжо не на карысць адэптаў расійскіх імперскіх традыцый», — сказаў Андрэй Дынько ў падкасце PodKAS.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі10

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну15

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы2

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі5

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць