Канцэрт гурта Бі-2, што меўся адбыцца 6 чэрвеня на стадыёне «Дынама», перанесены на пазнейшы час.

«Даводзім да вашага ведама, што ў сувязі з немагчымасцю правядзення мерапрыемства праз эпідэміялагічную сітуацыю канцэрт, запланаваны на 6 чэрвеня на стадыёне «Дынама», будзе перанесены», — паведамляюць kvitki.by.

Зазначаецца, што канцэрт адбудзецца ў гэтым годзе і на «Дынама». Усе квіткі, набытыя раней, сапраўдныя.

Пра дату будзе паведамяць у найбліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0