20.05.2020 / 16:08

Бабарыка: Пасля сыходу з пасады кіраўніка Белгазпрамбанка ў мяне не было кантактаў з Расіяй  10

Экс-старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка дае сёння першую прэс-канферэнцыю.

«Я пазваніў у [Газпрам], і ў іх быў шок, што я сыходжу з пасады кіраўніка Белгазпрамбанка. Пасля гэтага кантактаў з Расіяй не было. Кантакт быў абсалютна нулявы».

Пра гэта Віктар Бабарыка адказаў на пытанне пра ўдзел прадстаўнікоў расійскага бізнэсу ў яго кампаніі.

***

Сёння ЦВК зарэгістравала яго ініцыятыўную групу, у ёй 8095 чалавек. Ад чацвярга стартуе збор подпісаў. Да 19 чэрвеня трэба сабраць 100 тысяч подпісаў.

Бабарыка падзякаваў усім, хто адгукнуўся на прапанову быць у яго ініцыятыўнай групе, а таксама ЦВК, якая зарэгістравала групу. «За тыдзень яны перапрацавалі вялікі аб'ём інфармацыі».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

11
Юджын / Адказаць
20.05.2020 / 16:12
А чаго вы чакалі? Што ён скажа - так, я агент ФСБ пад прыкрыццём? Якое пытанне, такі і адказ.
8
Адольф Вісарыёнавіч / Адказаць
20.05.2020 / 16:26
Усе кантакты і інструкцыі былі да сыходу з пасады. А цяпер яны навошта?
46
Alisa / Адказаць
20.05.2020 / 16:33
Я, Віктар, - за вас! Ужо колькі беларусы праглынулі лайна ад цяперашняй улады - і маўчалі... але цяпер чапляюцца да кожнага слова ... Няхай вам шчасціць!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру