Выбары-20207676

Бабарыка: Я не веру ў магчымасць масавых фальсіфікацый

Віктар Бабарыка, фота Надзеі Бужан

Ці былі значныя фальсіфікацыі падчас падліку галасоў на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах? 

«Я вас засмучу: не. Значных — не. Я не веру, што калі за мяне прагаласуюць 10%, то можна напісаць, што 80%. І адваротнае. Не веру, што калі за кагосьці прагаласуюць 80%, напішуць 5%. Я проста ў гэта не веру.

Можна напісаць не 60%, а 70%. Не 15%, а 10%. Я ўпэўнены ў прыблізнай дакладнасці. Хібнасць — ну, у межах 20%.

Напэўна, я крыўджу многіх, хто ўдзельнічаў, — хай гэта лічыцца маёй наіўнасцю, — я не веру ў магчымасць масавых фальсіфікацый народнага галасавання»,

— заявіў патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Калі людзі не прагаласуюць за мяне, ну што зробіш. У мяне ёсць свая праграма, у мяне ёсць свая аргументацыя, бачанне праблемы. Але калі яны будуць не пераканаўчыя, то што зробіш», — сказаў ён.

Адказаў Бабарыка і пра магчымасць рэпрэсій у адносінах яго прыхільнікаў. Як ён зможа іх абараніць?

«Я лічу міфатворчасцю масавыя рэпрэсіі», — лічыць ён.

«У нашым штабе няма сакрэтаў, мы не займаемся супрацьпраўнай дзейнасцю, каб выклікаць рэпрэсіі.

Любы ціск будзе апублікаваны. Усё кепскае баіцца ценю. Мы паспрабуем асвятліць цёмныя месцы.

Я быў менеджарам 20 год. Я паляўнічы, у мяне ёсць патроны. Калі вы думаеце, што за 20 гадоў у мяне няма кантролю з КДБ, гэта смешна. У мяне быў куратар з КДБ у банку. 27 год пад каўпаком. Але я не ведаю, за якія грахі можна пасадзіць. Страх у нас у галовах», — сказаў ён.

«Ніякага пераследу членаў штаба не будзе, а калі будзе, мы будзем звяртацца ў міліцыю», — запэўніў Бабарыка.

Каментары76

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце зарослую магілу акадэміка Карскага? Моладзь з Беларусі аплаціла яе ўпарадкаванне4

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць