Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску ў адказ на пытанне НН.

«Будзе незалежнасць — будзе мова, герб, сцяг. Наша незалежнасць цяпер пад пагрозай, размова ідзе пра гэту 31-ю карту [інтэграцыі]. Дарэчы, не мы яе прыдумалі, гэта прыдумана ў 1999 годзе, — сказаў Бабарыка. — Эканоміка — адзіная прычына пагрозы суверэнітэту. Каб мы не думалі пра газ не па 127 даляраў, а па 70».

«Галоўная задача — зрабіць эканамічна моцную дзяржаву, а тады будзе і астатняе», — рэзюмаваў Бабарыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0