Выпускныя экзамены ў школах Беларусі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня, паведамляе Міністэрства адукацыі.

Для навучэнцаў 9-х класаў вызначаны тры даты для здачы выпускных экзаменаў — 2, 4, 9 чэрвеня. У гэтыя дні выпускнікі базавай школы напішуць дыктанты па беларускай і рускай мовах, выканаюць кантрольную работу па матэматыцы. Вучні 11-х класаў будуць пісаць пераказ па беларускай або рускай мове (у залежнасці ад свайго выбару), выканаюць кантрольную работу па матэматыцы, здадуць у вуснай форме выпускныя экзамены па гісторыі Беларусі і замежнай мове. Для вучняў 11-х класаў таксама ўстаноўлены тры даты правядзення пісьмовых выпускных экзаменаў — 1, 3, 5 чэрвеня.

Ведамства ўстанаўлівае адзіныя дні для правядзення пісьмовых выпускных экзаменаў. А вось канкрэтны расклад з пазначэннем, у які дзень і па якім менавіта вучэбным прадмеце пройдзе экзамен, складаецца непасрэдна ў самой школе, гімназіі або ліцэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0